1 красавіка адкрыты набор на праграму імя Кастуся Каліноўскага для рэпрэсаваных студэнтаў зь Беларусі, а таксама для выпускнікоў Беларускага гуманітарнага ліцэю.
Як расказалі ў Офісе па адукацыі кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай, стыпэндыя разьлічаная на 5 гадоў і складае 1250 злотых для студэнтаў бакаляўрэату і 1500 злотых — магістратуры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Партызанская школа». Як Коласаўскі ліцэй пражыў 15 гадоў у падпольліСьпіс неабходных дакумэнтаў
- Анкета кандыдата
- Заява з просьбай аб прыняцьці
- Атэстат аб сярэдняй адукацыі
- Апастыль (у атэстаце)
- Пацвярджэньне вучобы ва ўнівэрсытэце, выпіска адзнак, праграма навучаньня (калі навучаньне ў беларускай ВНУ)
- Дакумэнты аб выключэньні
- Пацьвярджэньне рэпрэсій і іншыя дакумэнты, якія могуць паўплываць на рашэньне камісіі.
Усе дакумэнты неабходна падаць адначасова ў фармаце pdf, анкета і заява пішуцца на польскай мове. Формы даступныя на сайце studium.uw.edu.pl з 1 красавіка.
Другі этап адбудзецца ў чэрвені-ліпені ў фармаце онлайн-гутаркі.
Канчатковае рашэньне аб паступленьні на праграму будзе прынятае да 31 ліпеня.