Паводле парталу Onliner.by, гісторыя з падпісаньнем дамовы пра калектыўную матэрыяльную адказнасьць цягнецца зь мінулага году. У выніку новую дамову не падпісалі 94 чалавекі, 63 звольніліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гродна Азот» скончыў мінулы год са стратамі на 85 мільёнаў. А што на іншых заводах?Напярэдадні на завод прыехаў старшыня абласнога выканкаму Аляксандар Турчын, які паабяцаў вырашыць канфліктную сытуацыю праз замену гендырэктара Дзьмітрыя Главінскага. Апошняга прызначылі кіраваць прадпрыемствам летась у красавіку. Да таго 2,5 года ён узначальваў холдынг «Бабушкина крынка», а яшчэ раней быў першым намесьнікам дырэктара «Белрыбы».
«Кіраўніцтва прадпрыемства зрабіла ўсё не афішуючы, мы самі даведаліся нядаўна. У сувязі з гэтым прынятае рашэньне правесьці назіральную раду аб зьмене кіраўніка і прызначэньні выканаўцы абавязкаў гендырэктара. Я сустрэўся з працоўным калектывам — прысутнічалі каля 60 чалавек. Там былі і абураныя, і тыя, хто абараняюць. На радзе прапануем адмяніць рашэньне аб увядзеньні калектыўнай адказнасьці і аднавіць на працы тых звольненых, хто жадае вярнуцца», — расказаў парталу кіраўнік «Менаблмясамалпраму» Сяргей Некрашэвіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Берасьцейскія чыноўнікі патлумачылі пратэстоўцам, чаму акумулятарны завод запрацаваў без абяцанага Лукашэнкам рэфэрэндумуЧыноўнік таксама патлумачыў, у чым, зь ягонага гледзішча, была памылка Дзьмітрыя Главінскага.
«Перш за ўсё ў адсутнасьці зносінаў з працоўным калектывам. Людзям трэба тлумачыць, што адбываецца, дзеля чаго нешта зьмяняецца, выгады і недахопы. Мякка кажучы, непаважлівае стаўленьне да працаўнікоў... Мы прапануем для пачатку адмяніць рашэньне. Ёсьць шмат нюансаў, пачынаючы ад стану абсталяваньня і вымяральных прыбораў. Нельга ўводзіць у такіх умовах калектыўную матэрыяльную адказнасьць», — адзначыў Сяргей Некрашэвіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад пачатку году ў бюджэтнікаў падаюць заробкі. Якімі сумамі завабліваюць лекараў і настаўнікаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гродна Азот» скончыў мінулы год са стратамі на 85 мільёнаў. А што на іншых заводах?