Рэдакцыя Tut.by атрымала ў распараджэньне праект зьмяненьня «Закону аб СМІ». Згодна зь ім, журналісту могуць забараніць выкарыстоўваць сваё становішча для распаўсюду інфармацыі з мэтай зганьбаваць кагосьці з грамадзян па прыкметах полу, узросту, расавай або нацыянальнай прыналежнасьці, мовы, палітычных перакананьняў, а таксама дыскрэдытаваць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі.
Акрамя гэтага, журналіста могуць пазбавіць акрэдытацыі, калі ён або рэдакцыя парушалі парадак акрэдытацыі, а таксама калі журналіст зьдзейсьніў наўмыснае супрацьпраўнае дзеяньне ў час працы.
Гэтыя пункты прапісаны па аналёгіі з расейскім заканадаўствам аб СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Маскве адхіліў скаргі РСЭ/РС на штрафы, зьвязаныя з статусам «замежнага агента»Забарона на публікацыю вынікаў апытаньняў
Прапануецца ўвесьці абавязак журналіста атрымліваць згоду галоўнага рэдактара на падрыхтоўку інфармацыйных паведамленьняў або матэрыялаў для выкарыстаньня ў іншых СМІ або на інтэрнэт-рэсурсах. Аўтары праекту зьмяненьняў у закон хочуць таксама, каб назва сеткавага выданьня супадала з назвай дамэну інтэрнэт-рэсурсу.
У СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах прапануецца забараніць публікацыю вынікаў апытаньняў грамадзкай думкі, якія адносяцца да грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне, рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, выбараў прэзыдэнта, дэпутатаў, калі яны праводзіліся без адпаведнай акрэдытацыі.
Да забароненай інфармацыі аднесьлі і гіпэрспасылкі на матэрыялы, якія зьмяшчаюць забароненую да распаўсюду інфармацыю. За перадрук матэрыялаў з парушэньнем умоў распаўсюду, устаноўленых першакрыніцай, нават змогуць выносіць пісьмовае папярэджаньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сацыёляг Вардамацкі: Сярод пратэстоўцаў моладзі столькі ж, колькі людзей сталага векуЗакрываць СМІ зможа Міністэрства інфармацыі
На дадзены момант канчатковае рашэньне аб закрыцьці мэдыярэсурсу прымае суд. У праекце закону прапануецца дазволіць гэта і Міністэрству інфармацыі. Гэта можа адбыцца за два і болей папярэджаньні СМІ ці яго ўладальніку цягам каляндарнага году.
Падставай для закрыцьця СМІ можа быць і вызначэньне Міжведамаснай камісіі ў бясьпецы ў інфармацыйнай сфэры пры Радзе бясьпекі Беларусі ў выпадку «пагрозы нацыянальнай бясьпецы».
Пасьля двух і болей патрабаваньняў міністэрства і як найменей двух пісьмовых папярэджаньняў доступ да інтэрнэт-сайту могуць абмежаваць. Таксама на гэта можа паўплываць і Рада бясьпекі.
Таксама прапануецца прадаставіць паўнамоцтвы на ўнясеньне пастаноў аб абмежаваньні доступу да інтэрнэт-рэсурса і сеткавага выданьня пастановай Генэральнага пракурора, пракурораў абласьцей і Менску за распаўсюд інфармацыі, «накіраванай на прапаганду экстрэмісцкай дзейнасьці або заклікі да яе», а таксама інфармацыі, «распаўсюд якой здольны нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Human Rights Watch: Свабода слова не пагражае нацыянальнай бясьпецы БеларусіАбмежаваць доступ могуць на працягу 6 месяцаў пасьля ўзьнікненьня падстаў і ў адносінах да інтэрнэт-рэсурсаў ці сеткавых выданьняў. Раней для сеткавых выданьняў быў тэрмін 3 месяцы.
У праекце закону з 3 да 5 гадоў павялічаны тэрмін забароны на права выступаць у якасьці заснавальніка СМІ фiзычнай асобе пасьля таго, як выпуск выданьня спынілі на ўказаных у законе падставах. Аналягічная забарона і для юрыдычных асоб.
Для інтэрнэт-рэсурсаў, да якіх абмежавалі доступ, прапануюць устанавіць забарону быць заснавальнікам СМІ на працягу 3 гадоў.
Адмяняецца абавязковая ўмова наяўнасьці беларускага грамадзянства для галоўных рэдактараў СМІ.
Адмовіць у дзяржаўнай рэгістрацыі або перарэгістрацыі ў якасьці СМІ змогуць з-за таго, што назва СМІ супадае або падобная да «ступені зьмяшэньня» з назвай закрытага ўладамі выданьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка палохае, што з інтэрнэтам будзе, як у Кітаі. Тлумачым, як гэта выглядае тамЖурналістаў, якія асьвятляюць несанкцыянаваныя акцыі, плянуюць лічыць удзельнікамі акцый
Міністар інфармацыі Ігар Луцкі пакуль адмовіўся камэнтаваць журналістам усё, зьвязанае з праектам зьмяненьняў у «Закон аб СМІ».
Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь» Генадзь Давыдзька ў камэнтары «Смартпресс» заявіў, што ў законе плянуецца аднесьці ўсіх журналістаў, якія асьвятляюць масавую акцыю, да яе ўдзельнікаў. На яго думку, часта акцыі праводзяцца выключна дзеля «карцінкі» ў СМІ. Журналістам, па словах Давыдзькі, «трэба быць ляяльнымі, законапаслухмянымі».
Давыдзька назваў цяперашнюю сытуацыю «вайной» і лічыць, што СМІ — «агнявая кропка, свая або праціўніка».
Варта адзначыць, што журналістаў як у 2020, так і раней нярэдка ўжо адносілі да ўдзельнікаў несанкцыянаваных масавых акцый і прысуджалі ім «суткі». А журналісткі «Белсату» Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева адбываюць 2-гадовыя турэмныя тэрміны пасьля таго, як іх прызналі вінаватымі ў ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Самае цяжкае — этап. Палітзьняволеных журналістак перавезьлі ў СІЗА Жодзіна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Зьмітра Казакевіча аштрафавалі на 1740 рублёў. Ён працытаваў у судзе Оруэла ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абмежаваньне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, пазбаўленьне грамадзянства. Чым яшчэ Генпракуратура пагражае за «экстрэмізм» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты