«Мы апэратыўна справіліся з сытуацыяй: хворых перавялі ў новы корпус, а кісларод пачалі падаваць зь іншай станцыі нашай лякарні», — паведаміла парталу Tut.by галоўная доктарка анкадыспансэра Анжэла Томчына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У віцебскую лякарню пасьля інфармацыі аб адключэньні кіслароду прыехалі сьледчыяЯна ўдакладніла, што будынак кіслароднай станцыі на тэрыторыі анкадыспансэра часткова разбурыўся 26 сакавіка.
«Кіслародная станцыя не была разьлічана на пандэмію, на такую колькасць балёнаў, якая выкарыстоўваецца пры лячэньні каранавірусных хворых. Раней, пры звычайнай нагрузцы, за дзень выкарыстоўвалі каля 25 балёнаў, а цяпер каля 100. Вібрацыя на сьцены была вялікай, і адбылося разбурэньне адной зь іх. Тым больш пабудова ўжо старая», — дадала Анжэла Томчына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя Беларусі адрэагавала на зьвесткі пра зьмяншэньне колькасьці мэдычных работнікаўСтары корпус пабудавалі ў 1979 годзе, а ў 2007-м адбылася рэканструкцыя. Лекарка запэўнівае, што «сытуацыя не аварыйная», з праблемай хутка справіліся.
«Як толькі па будынку пайшлі расколіны, хутка прынялі ўсе меры. Пацыентаў перавялі ў рэанімацыю другога хірургічнага корпусу, які адкрыўся месяц таму. Тут жа адключылі падачу кіслароду ў разбураным будынку, балёны перанесьлі на іншую кіслародную станцыю — яна адносіцца да новага хірургічнага корпусу. І там ідуць апэрацыі, працуе рэанімацыя — усё ў штатным рэжыме. Службы спрацавалі апэратыўна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар Піневіч заявіў, што інцыдэнт з падачай кіслароду на ШВЛ ў Віцебску ня зьвязаны з гібельлю хворыхУ разбураным будынку зробяць рамонт. Мясцовае ўпраўленьне аховы здароўя выдаткавала грошы, станцыя будзе мадэрнізаваная, каб вытрымліваць вялікую нагрузку.