Лідэр амэрыканскага мэтал-гурту System of a Down Сэрж Танк’ян пракамэнтаваў падзеі ў Беларусі, адказваючы на пытаньне падпісанта ў Instagram.
«Пратэсты ў Беларусі працягваюцца ўжо некаторы час, і Лукашэнка жорстка душыць іх. На жаль, Расея, дакладней Пуцін, прыняла ягоны бок. І гэта сапраўды сумна. Чаму мяне навучыла „аксамітная рэвалюцыя“ ў Армэніі ў 2018 годзе, дык гэта таму, што негвалтоўны пратэст працуе, зьмены магчымыя. Я хачу, каб людзі паглядзелі фільм I’m Not Alone („Я не самотны“) аб армянскай рэвалюцыі. У ім ёсьць падказка, як працуе так званае дэцэнтралізаванае грамадзянскае непадпарадкаваньне».
Танк’ян дадаў, што яму сумна сачыць за тым, што адбываецца ў Беларусі, М’янме і ў многіх іншых месцах у сьвеце, дзе ўспыхнулі пратэсты. Ён лічыць, што людзі ня проста так выйшлі на вуліцы — яны больш ня могуць прымаць сыстэму, якая не зьмянялася гадамі, і цяпер змагаюцца за зьмены, каб іхныя дзеці маглі жыць у лепшай краіне і ім не давялося эміграваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Армэнія не Беларусь. Дыскусія аналітыкаўМузыка лічыць, што ў наступныя 3-5 гадоў сьвет кардынальна зьменіцца, бо маладое пакаленьне «ня зможа больш вытрымліваць як магчымае экалягічнае выміраньне, так і барацьбу з аўтакратамі адначасова».
19 сакавіка Сэрж Танк’ян выпусьціў кліп Electric Yerevan, прысьвечаны пратэстам у Армэніі — гістарычнай радзіме сваёй і іншых музыкаў System of a Down. У роліку заўважылі кадры і зь беларускіх пратэстаў. У пачатку лютага гурт выпусьціў кліп Elasticity, у якім зьнялася беларуская акторка Саша Борціч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парлямэнт Армэніі адмяніў ваеннае становішча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска Борціч, якая выступала супраць Лукашэнкі, стала гераіняй кліпу гурту System of a Down ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пратэсты мірныя і нямірныя: перамагае заўсёды дух