Паводле дадзеных сайту Worldometer, з пачатку распаўсюджаньня каранавірусу SARS-CoV-2 інфэкцыя была выяўлена больш як у 128 млн жыхароў плянэты. Звыш 2,8 млн чалавек памерлі з пацьверджаным дыягназам COVID-19. Паправіліся амаль 104 млн пацыентаў. DW сочыць за падзеямі 31 сакавіка.
У Расеі стварылі вакцыну для жывёлаў
Першая ў сьвеце вакцына супраць каранавірусу для жывёлаў зарэгістраваная ў Расеі, паведаміў журналістам намесьнік кіраўніка Рассельгаснагляду Канстанцін Савянкоў. Сарбаваная інактываваная вакцына «Карнивак-ков», распрацаваная Фэдэральным цэнтрам аховы здароўя жывёлаў, зьяўляецца першым і на сёньняшні дзень адзіным у сьвеце прафіляктычным прэпаратам ад COVID-19 для жывёлаў, заявіў Савянкоў.
У Бразыліі — пік сьмерцяў
У Бразыліі зафіксаваны чарговы антырэкорд колькасьці штодзённых сьмяротных вынікаў, зьвязаных з заражэньнем каранавірусам. Паводле дадзеных Міністэрства здароўя краіны, за мінулыя 24 гадзіны ў Бразыліі памерлі 3780 пацыентаў з пацьверджаным дыягназам COVID-19. Такім чынам, агульная колькасьць памерлых ад гэтага захворваньня жыхароў Бразыліі дасягнула 317 646 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Пакістану захварэў на COVID-19, не пасьпеўшы зрабіць другую дозу прышчэпкіКолькасьць заражэньняў з пачатку пандэміі ў Бразыліі складае на сёньня больш за 12,6 мільёна чалавек.
Рэкорды і ў Турэччыне
У Турэччыне зарэгістраваная найвышэйшы прырост колькасьці хворых COVID-19 за дзень — 37 303 новыя выпадкі, паведаміла Міністэрства здароўя краіны.
У пачатку сакавіка ў Турэччыне былі моцна аслабленыя правілы інфэкцыйнай бясьпекі, што прывяло да росту захворваньняў.
З Расеі ідуць супярэчлівыя паведамленьні
Міністар аховы здароўя Расеі Міхаіл Мурашка заявіў, што казаць аб трэцяй хвалі каранавірусу ў Расеі заўчасна, бо ў краіне штодня зьніжаецца колькасьць тых, хто захварэў.
За некалькі гадзін да выступленьня Мурашкі намесьніца міністра аховы здароўя Тацяна Сямёнава заявіла:
«На жаль, другая хваля каранавіруснай інфэкцыі захапіла і пачатак 2021 году. І цяпер, на жаль, паказьнікі захворваньня і плынь захворваньняў дазваляюць казаць і пра трэцюю хвалю каранавіруснай інфэкцыі».
Мальта адкрывае межы
Астраўная дзяржава Мальта, у якой ударнымі тэмпамі ідзе вакцынацыя насельніцтва ад каранавірусу, зьбіраецца адкрыць межы для турыстаў ужо з чэрвеня.
Чакаецца, што рэклямавацца будуць у першую чаргу праграмы адпачынку на прыродзе, напрыклад курсы падводнага плаваньня. Паводле ацэнкі ўраду, праграма паступовага адкрыцьця краіны для турыстаў абыдзецца Мальце ў 20 млн эўра.
У Нямеччыне лёгкі спад заражэньняў
У Нямеччыне за апошнія суткі быў выяўлены 17 051 выпадак заражэньня каранавірусам. Такім чынам, колькасьць пацьверджаных выпадкаў інфікаваньня з пачатку пандэміі ў краіне дасягнула 2 808 873, паведамляе Інстытут імя Робэрта Коха.
Сутачны прырост сьмяротных зыходаў у краіне складае 249 выпадкаў. Агулам з пачатку пандэміі ў Нямеччыне памерлі 76 342 чалавекі з дыягназам COVID-19. Сярэдні паказьнік новых заражэньняў за апошнія сем дзён па ўсёй краіне паменшыўся да 132,3 на 100 тысяч жыхароў, днём раней ён складаў 135,2.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму прышчэпленыя людзі заражаюцца каранавірусамНямеччына і ЗША — дзьве краіны сьвету, якія інвэставалі самыя буйныя сумы ў распрацоўку вакцыны ад каранавірусу. ЗША выдаткавалі зь дзяржбюджэту амаль 2,2 млрд даляраў на распрацоўку вакцыны, Нямеччына — 1,5 млрд даляраў. На трэцім месцы ў гэтым сьпісе Вялікая Брытанія, якая інвэставала ў адпаведныя дасьледаваньні 500 млн даляраў.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель паабяцала прышчапіцца ад каранавірусу, калі да яе ўзроставай групы дойдзе чарга. Аднак усё будзе залежаць ад таго, як Бэрлін (які мае ў Нямеччыне статус асобнай фэдэральнай зямлі) будзе дзейнічаць у новай сытуацыі, дадала 66-гадовая жанчына-палітык, маючы на ўвазе новыя рэкамэндацыі Міністэрства аховы здароўя адносна узроставых груп, якім можна прышчапляцца вакцынай AstraZeneca.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навукоўцы здагадаліся, адкуль бяруцца новыя варыянты каранавірусуМагчыма, летам Нямеччына сутыкнецца зь неабходнасьцю зноў ўвесьці рэжым жорсткага локдаўну. Такое меркаваньне выказаў у інтэрвію тэлеканалам RTL і ntv кіраўнік фармакалягічнага прадпрыемства з Майнцу BioNTech, якое сумесна з амэрыканскім канцэрнам Pfizer распрацавала і выпусьціла на рынак аднайменную вакцыну, Угур Сахіна. Паводле яго, усё будзе залежаць ад таго, ці зьнізіцца колькасьць новых заражэньняў пасьля прыходу цёплага летняга надвор’я.
«У Нямечыне і агулам у Эўропе мы, на жаль, знаходзімся ў такім становішчы, што ня можам даўжэй чакаць з увядзеньнем больш сур’ёзных абмежаваньняў», — дадаў навуковец.
Паводле ацэнкі Сахіна, вынікі вакцынацыі насельніцтва выявяцца ў Нямеччыне ўжо ў канцы траўня.