Ці скончылася «гарачая вясна»? Чаму ўлада па-ранейшаму адчувае сябе як на вайне? Якія варыянты дзеяньняў ёсьць у грамадзтва?
Гэтыя пытаньні ў Клюбе Свабоды абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Павал Вусаў, Юры Дракахруст і Валер Карбалевіч.
Вусаў
- Мы зараз знаходзімся на піку тэрору, які рэалізуюць беларускія ўлады адносна грамадзтва
- Здушыць усе агмяні пратэсту ва ўладаў не атрымліваецца
- 25 і 27 сакавіка Менск быў фактычна на ваенным становішчы
- Калі б не было такога тэрору, «гарачая вясна» была б
- Дзеля чаго выходзіць на вуліцу, якая стратэгія дзеяньняў?
- Улады дагэтуль у шоку ад падзеяў леташняга жніўня і восені
- Калі ня будзе тэрору, грамадзтва будзе адчуваць слабасьць улады і рэагаваць будзе адпаведна
- Лукашэнка не аднавіў сваю ўнутраную легітымнасьць
- Аслабленьне тэрору адразу створыць магчымасьць актывізацыі грамадзтва
Карбалевіч
- Я ацэньваю ўсе дзеяньні, прапанаваныя лідэрамі пратэсту, уключна з партыяй Бабарыкі і галасаваньнем на «Голасе» за перамовы, як мэханізм задзейнічаньня актыўнасьці грамадзтва
- Гэта мэханізм падтрыманьня палітызацыі, актыўнасьці. Паводле лёгікі — трэба нешта рабіць
- Давайце мы аб’яднаем замежныя цэнтры, давайце мы прагаласуем на «Голасе», давайце правядзем сходы, альтэрнатыўныя Ўсебеларускаму, давайце створым новую партыю
- Пратэставы выбух ня ладзіцца паводле нейкага закліку ці загаду з замежных цэнтраў
- Рэвалюцыя — гэта выбух калектыўнага падсьвядомага
- Былі ж заклікі, Павал Латушка заклікаў выйсьці 25 сакавіка. Людзі выйшлі, але няшмат
- Масавы пратэст — гэта вынік зьбегу акалічнасьцяў
- Летась такі зьбег быў падчас прэзыдэнцкіх выбараў
- Лічыць, што сёлета можна заклікаць людзей выйсьці 9 траўня і яны выйдуць, — гэта трошкі перабольшваньне
- Я бачу магчымасьці нейкіх дзеяньняў падчас электаральных кампаніяў — мясцовыя выбары і рэфэрэндум па Канстытуцыі, пасьля — абяцаныя Лукашэнкам прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары
- У гэтым я бачу для ўлады сапраўднае міннае поле