Сусьветная Арганізацыя Здароўя (САЗ) апублікавала па выніках візыту ва Ўхань сваёй місіі даклад аб паходжаньні каранавірусу. Выснова: лябараторнае паходжаньне вірусу вельмі малаверагоднае. Хто ж сярод галоўных падазраваных пераносчыкаў каранавірусу?
СМІ публікуюць галоўныя высновы дакладу экспэртаў САЗ па выніках паездкі ва Ўхань. У дакладзе пералічаныя 4 вэрсіі ўзьнікненьня каранавірусу ў парадку іх верагоднасьці:
- перадача вірусу ад кажаноў чалавеку празь нейкую іншую жывёлу — вельмі верагодная
- наўпроставая перадача ад кажаноў чалавеку — верагодная
- распаўсюджваньне вірусу праз харчовыя прадукты — магчымае, але малаверагоднае
- уцечка зь лябараторыі — вельмі малаверагодная
Экспэрты прапанавалі працягнуць дасьледаваньні па ўсіх напрамках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Кітаі хавалі інфармацыю пра пашырэньне вірусу больш як 3 тыдні»Кажаны зьяўляюцца носьбітамі многіх штамаў каранавірусу. Але хто мог быць прамежкавым «гаспадаром»?
Вось асноўныя вэрсіі:
- зьмеі
- пангалін (ягоная луска выкарыстоўваецца ў кітайскай мэдыцыне)
- коткі і сабакі (могуць быць носьбітамі, але ня могуць заразіць людзей)
- харкі і хамякі
- тыгры і львы ў няволі
- норкі.
Выснова САЗ: «вельмі верагодна», што вірус пераскочыў з кажаноў на чалавека праз прамежкавага гаспадара, але яны не змаглі сказаць, якім можа быць гэтае адсутнае зьвяно.
Таксама «магчыма», што вірус пераскочыў да чалавека непасрэдна ад кажаноў, дадалі яны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Місія САЗ ва Ўхані: Кітай раскрыў ня ўсе зьвесткі пра пачатак ўспышкі каранавірусу