Анес Калямар прызначаная на чатырохгадовы тэрмін. Раней яна займала пасаду спэцыяльнага дакладчыка ААН па пазасудовых пакараньнях сьмерцю. У прыватнасьці, Анес Калямар расьсьледавала забойства ў 2018 годзе ў Стамбуле саудаўскага журналіста Джамаля Хашоджы. Працуючы ў статусе спэцдакладчыка ААН, яна таксама заяўляла аб неабходнасьці міжнароднага расьсьледаваньня атручваньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.
Папярэдніцай Калямар на пасадзе генэральнага сакратара «Міжнароднай амністыі» была Джулія Вэрхаар з Нідэрляндаў.
Amnesty International вядзе глябальную кампанію салідарнасьці зь Беларусьсю #StandWithBelarus, а таксама дакумэнтуе факты парушэньня правоў чалавека ў краіне. У студзені Amnesty International назвала спробы дамагчыся правасудзьдзя ўнутры Беларусі «безнадзейнымі» і заклікала міжнародную супольнасьць зрабіць актыўныя крокі для забесьпячэньня правасудзьдзя для ахвяр міліцэйскага гвалту і прыцягненьня да адказнасьці вінаватых у рэпрэсіях.
20 сакавіка арганізацыя выдала прэс-рэліз пра адвольныя арышты і факты жорсткага абыходжаньня з пажылымі людзьмі ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Amnesty International: Беларускія ўлады паставілі пад пагрозу здароўе ўзроставых пратэстоўцаў