Кансультант Радыё Свабода, палітвязень Ігар Лосік за кратамі з 25 чэрвеня 2020 году — 278 дзён. Напрыканцы мінулага тыдня ён пачаў знаёміцца з матэрыяламі абвінавачваньня. Жонка Ігара Дар’я Лосік расказала Свабодзе пра апошнія навіны ад мужа.
«Ігар працягвае знаёміцца з матэрыяламі справы цяпер, — расказвае Дар’я Лосік. — Чамусьці перасталі хадзіць лісты. І да яго мае не даходзяць, і мне ад яго. Чаму так адбываецца, ня ведаю. Апошні ліст ад Ігара я атрымала 8 сакавіка. У Ігара зь лістамі ўвогуле туга, ня толькі з маімі. Адвакат зараз езьдзіць да Ігара на азнаямленьне са справай. На здароўе Ігар ня скардзіцца, але настрой так сабе ў яго, калі шчыра. Нічога вясёлага няма, Ігар у мэлянхоліі такой. Ён стаміўся ад усяго. Ведае, да чаго рыхтавацца, але аптымізму яму гэта не дадае».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскія кангрэсмэны напісалі ліст Ігару Лосіку Па словах Дар’і, дата пачатку суду па справе Ігара Лосіка пакуль невядомая нават прыблізна. Практыка склалася такая: пасьля таго як абвінавачаны і яго адвакат азнаёмяцца з матэрыяламі справы, тыя перадаюцца ў пракуратуру і суд. Судовы працэс пасьля гэтага пачынаецца прыкладна празь месяц. Адвакат Ігара Лосіка Дзьмітры Лепрэтар пад падпіскай аб неразгалошваньні. Таму нават трэці артыкул абвінавачваньня, выстаўленага Ігару Лосіку, застаецца пакуль таямніцай. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ігару Лосіку працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай на два месяцы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Радыё Свабода заклікаў Лукашэнку вызваліць Ігара Лосіка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогер Лосік спрабаваў парэзаць сабе рукі і зноў абвясьціў галадоўку