Здарэньне адбылося 29 сакавіка ў вёсцы Капцэвічы. У абед, калі жанчына-апэратарка выходзіла з свайго працоўнага месца, у банк уварваўся мужчына з прадметам, падобным да пісталета. На ім была балаклава.
Ён ударыў жанчыну, зьвязаў рукі і ногі скотчам, забраў ключ і скраў з сэйфа больш за 3 тысячы рублёў і больш за 1300 даляраў.
Неўзабаве ў суседняй вёсцы затрымалі 46-гадовага мужчыну. Пры ім былі грошы і прадмет, падобны да пісталета, паведаміў Сьледчы камітэт.