Начальніка службы супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ адной з вайсковых частак Гомельскага гарнізону знайшлі мёртвым у лесе.
Па факце сьмерці афіцэра пачалі праверку, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны. Абставіны яго сьмерці высьвятляе спэцыяльная камісія Мінабароны сумесна са Сьледчым камітэтам.
Мінабароны выказала спачуваньні родным і блізкім памерлага вайскоўца і паведаміла, што надасьць неабходную дапамогу яго сям’і.
Гэта ня першая сьмерць у беларускім войску з пачатку 2021 году:
- 25 студзеня на тэрыторыі падразьдзяленьня аховы БелАЭС у Астраўцы застрэліўся 18-гадовы салдат тэрміновай службы Кірыл Стацэнка.
- 2 лютага Міністэрства абароны паведаміла пра сьмерць старшага прапаршчыка, які праходзіў службу ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры ў Печах пад Барысавам.