Келнэр ляцеў на борце верталёта, які разьбіўся каля ледавіка. Абставіны і прычына падзеньня пакуль невядомыя. Адзін мужчына ў аварыі выжыў, паводле зьвестак агенцтва Associated Press, ён праходзіць лячэньне ў шпіталі ў Анкарыдж, сталіцы Аляскі.
Associated Press паведамляе, што група, у складзе якой быў 56-гадовы Келнэр і яшчэ адзін чэх, 50-гадовы Бэнджамін Лараша, каталася на лыжах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праз скандал з расейскай вакцынай у Славаччыне прэм’ер і міністар фінансаў абмяняюцца пасадаміКелнэр — уладальнік Home Credit Bank празь фінансавую групу PPF (паводле гадавой справаздачы кампаніі за 2019 год, мільярдэр кантраляваў у ёй 98,93%). Гэты камэрцыйны банк быў адным зь лідэраў расейскага рынку спажывецкага крэдытаваньня ў Расеі, а акрамя Расеі, таксама працаваў у Казахстане. Forbes ацэньваў багацьце Келнэра больш чым у 293 млрд чэскіх кронаў, гэта значыць больш за $10 млрд. Значную частку прыбытку бізнэсу чэскага мільярдэра забясьпечвала менавіта фінансавая група Home Credit, якая працуе ў Чэхіі, Славаччыне, Расеі, Казахстане, Кітаі, Індыі, Інданэзіі, на Філіпінах, у Віетнаме і ў ЗША. Сама арганізацыя заяўляла, што ў яе больш за 119 млн кліентаў па ўсім сьвеце.
PPF таксама належалі актывы сотавага апэратара O2 ў Чэхіі і тэлеканалу ProTV ў Кішынэве, аднаго з самых папулярных прыватных тэлеканалаў у Малдове.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маскве каля амбасады Беларусі ўчора затрымалі дзевяць чалавек