Паводле мясцовай паліцыі, тэрарыст-сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне, калі людзі выходзілі са службы ў Вербную нядзелю. На месцы здарэньня знойдзеныя часткі цела, мяркавана, нападніка.
Улады высьвятляюць, хто стаяў за атакай, пакуль што ніводная радыкальная групоўка не ўзяла адказнасьць за тэракт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYPOL: Мы сарвалі тэракт, у адказ абвінавацілі насСлужба ВВС спасылаецца на сьвятара, які расказаў, што ахоўнікі спрабавалі затрымаць сьмяротніка — ён прыехаў на матацыкле і паспрабаваў трапіць у царкву.
Тады і адбыўся выбух — у раёне бакавога ўваходу. На кадрах з камэр відэаназіраньня бачныя агонь, дым і раскіданыя на дарозе парэшткі. У выніку пацярпелі каля 10 чалавек, некаторыя атрымалі сур’ёзныя раненьні.
Каб выбухнула ля галоўнага ўваходу, пацярпелых магло быць значна больш, адзначылі ў гарадзкой мэрыі.