Як паведамляе Падляскі аддзел Памежнай службы Польшчы, кантрабанду выявілі падчас звычайнай праверкі фуры ў Беластоцкім павеце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польская мытня спыніла чарговую партыю кантрабандных цыгарэт зь Беларусі на 2,48 мільёна даляраўУ фуры знайшлі 520 тысяч пачак цыгарэт беларускай вытворчасьці коштам звыш 7,7 млн злотых (амаль 2 млн даляраў). Паводле разьлікаў эканамістаў, калі б яны трапілі на рынак, бюджэт Польшчы страціў бы 3,2 млн даляраў.
На час расьсьледаваньня кіроўца арыштаваны, яму пагражае працяглае турэмнае зьняволеньне.
Кантрабандны груз знаходзіўся ў фуры зь літоўскай рэгістрацыяй. У дачыненьні да затрыманага кіроўцы, 59-гадовага грамадзяніна Літвы, вядзецца расьсьледаваньне.
У апошнія месяцы падляскія мытнікі і памежнікі некалькі разоў паведамлялі аб канфіскацыях буйных партый нелегальных цыгарэт зь Беларусі. З пачатку гэтага году яны выявілі кантрабанду прыблізна 1,4 мільёна пачкаў цыгарэт бяз польскіх акцызных марак на агульную суму амаль 20 мільёнаў злотых (5 мільёнаў даляраў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародныя расьсьледавальнікі расказалі пра літоўскія кампаніі набліжаных да Лукашэнкі бізнэсоўцаўНавіны пра перахоп цыгарэтнай кантрабанды на мільёны даляраў прыходзяць рэгулярна. Абсалютны рэкорд датаваны лютым гэтага году.
Тады на аўтамабільным пераходзе ў Кузьніцы польскія памежнікі спынілі найбуйнейшую партыю з 1,8 млн пачкаў цыгарэт. Іх кошт склаў 27,5 млн злотых, або амаль 7,5 млн даляраў.