«Дзень Волі: Я выходжу». Дыскусія ў Клюбе Свабоды

Менск, 25 сакавіка 2021

Якія першыя вынікі сёлетняга Дня Волі? Зь якім ранейшым этапам пратэстаў можна параўнаць сёньняшні? Пра што сьведчаць вынікі галасаваньня за перамовы на плятформе «Голос»? Наколькі верагодныя зьвесткі пра пачатак перамоваў да траўня, якія былі агучаныя галоўным рэдактарам «Эхо Москвы» Аляксеем Венядзіктавым?

Гэтыя тэмы ў «Клюбе Свабоды» на аўдыёплятформе Тэлеграму абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзень волі: учора, сёньня і назаўсёды

Якія папярэднія вынікі адзначэньня Дня Волі?

Цыганкоў

  • Дзень Волі стаў значнай падзеяй для большай часткі грамадзтва, чым гэта было раней
  • Са сьвятам адбылося прыкладна тое ж, што са жніўня адбылося зь бел-чырвона-белым сьцягам

Віталь Цыганкоў

  • Ціханоўская ў сваім звароце да 25 сакавіка прызнала, што яна, як і многія іншыя беларусы, раней не разумела значэньня гэтага сьвята
  • Гэты дзень стаў сьвятам нелукашэнкаўскіх беларусаў

Чаму пакуль не было тэрактаў, якімі палохалі?

Карбалевіч

  • Тэрактаў няма, але ёсьць інфармацыя пра нейкія дзіўныя падзеі
  • Група маладых людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ходзіць па Менску, яны нешта крычаць, чапляюць мінакоў — паводзяць сябе як хуліганы
  • Гэта вельмі падобна да правакацыі
  • Улады штучна распаўсюджвалі чуткі пра тэракты, для іх гэта стандартная мэтода барацьбы з апанэнтамі
  • Пакуль масаў людзей на вуліцах няма, і ва ўладаў няма неабходнасьці ў брутальных дзеяньнях

Зь якім пэрыядам пратэстаў можна параўнаць сёньняшнія падзеі?

Цыганкоў

  • У жніўні-верасьні 2020 году людзі былі абураныя нахабнымі фальсыфікацыямі на выбарах і катаваньнямі ў першыя дні пасьля выбараў
  • Тады людзі верылі, што выхадам на вуліцу яны могуць нешта зьмяніць
  • Інтэнсіўнасьць сёньняшняга пратэсту можна параўнаць з пратэстамі ў сьнежні летась, калі актыўнасьць пайшла ў двары, у «партызанскія» акцыі
  • Людзі могуць выйсьці ў суботу
  • Цяпер штуршку да масавых акцыяў няма
  • Мільёны незадаволеных нікуды не падзеліся

Пра што сьведчаць 750 тысячаў чалавек, якія прагаласавалі наконт перамоваў на «Голасе»?

Карбалевіч

  • Гэтая лічба сьведчыць пра тое, што працэс палітычнага абуджэньня ідзе ня так хутка, як можна было меркаваць
  • Пэўная дэпалітызацыя здарылася зімой

Bалер Карбалевіч

  • Ускосны паказьнік гэтага — падзеньне аўдыторыяў незалежных мэдыя
  • Калі б сёньня палітызацыя грамадзтва вярнулася на ўзровень лета мінулага году, то на «Голасе» прагаласавала б мільёна паўтара

Чыю рацыю пацьвердзіў сёньняшні дзень — Ціханоўскай, Латушкі ці Пазьняка?

Цыганкоў

  • Тут як у старым габрэйскім анэкдоце, у якім рабін кажа, што рацыю маюць усе
  • Ціханоўская і Латушка ня дзейнічаюць наперакор адно аднаму, яны дзейнічаюць у адной зьвязцы
  • Ціханоўская з розных прычын не магла заклікаць людзей выходзіць на пратэсты
  • У іх з Латушкам разьмеркаваньне роляў — як у «добрага» і «злога» паліцэйскага

Ці ня страціў Пазьняк сувязь з рэальнасьцю?

Карбалевіч

  • Ёсьць адчуваньне, што Зянон Пазьняк не адчувае беларускага грамадзтва
  • Ён у 2020 годзе казаў, што лепш Лукашэнка, чым Бабарыка
  • Гэта адрыў ад беларускай рэальнасьці, памножаны на асабістыя якасьці спадара Пазьняка
  • Уплыў Пазьняка на беларускія працэсы цяпер ня вельмі вялікі

Запыт на палітыкаў якога кшталту цяпер у Беларусі найбольшы?

Цыганкоў

  • Паводле сацыялягічных апытаньняў, самы папулярны палітык — гэта Віктар Бабарыка
  • Крытэр запыту да палітыка — ці можа ён зрынуць Лукашэнку
  • Людзі палюбілі яго за нерадыкальную пазыцыю і за шанцы скінуць Лукашэнку

Карбалевіч

  • Ёсьць запыт на палітыка, які выглядае як здольны быць эфэктыўным мэнэджарам
  • Бабарыка адпавядае гэтаму статусу, як і Валер Цапкала, і Павал Латушка
  • Калі б былі свабодныя выбары, то на пасаду прэзыдэнта галоўнымі прэтэндэнтамі былі б гэтыя тры асобы

Наколькі верагодныя зьвесткі пра пачатак перамоваў да траўня, якія былі агучаныя галоўным рэдактарам «Эхо Москвы» Аляксеем Венядзіктавым?

Карбалевіч

  • Пазыцыя Масквы: Беларусь — гэта нашая сфэра ўплыву, і Захаду няма чаго туды лезьці
  • Я ня думаю, што гэтая пазыцыя надта моцна памянялася
  • Саюз Лукашэнкі і Пуціна на антызаходняй глебе ўмацаваўся

Цыганкоў

  • Калі Ціханоўская прапаноўвала галасаваньне на «Голасе» наконт перамоваў, яна рабіла намёкі, што дамоўленасьць пра перамовы магчымая
  • У Беларусі быў вопыт перамоваў пад эгідай групы АБСЭ на чале з Гансам-Георгам Вікам

Дракахруст

  • Публікацыя Венядзіктава — гэта ўскоснае папярэджаньне Крамля, што там задаволеныя далёка ня ўсім, што робіць Лукашэнка
  • Гэта намёк на тое, што Масква можа і падтрымаць ідэю перамоваў пры міжнародным пасярэдніцтве

Ігар Макар заклікаў людзей не выходзіць на вуліцу 25 сакавіка. Чаму многія палітыкі і мэдыя заклікаюць людзей выходзіць, «ісьці на бойню»?

Карбалевіч

  • Гэта экзыстэнцыйнае пытаньне — ці трэба ісьці на ахвяры дзеля свабоды?
  • Летась 5 чалавек былі забітыя, тысячы — зьбітыя і катаваныя
  • Ніводзін зь лідэраў пратэсту не гатовы сёньня ўзяць на сябе поўную адказнасьць за гэта
  • Кожны грамадзянін павінен вырашыць сам для сябе гэтае пытаньне