Naviband, Naka, Ляўчук... Новыя музычныя кліпы на 25 сакавіка. ВІДЭА

Гурт Naviband

Шэраг беларускіх выканаўцаў павіншавалі землякоў з Днём Волі, запісаўшы сьвяточныя кліпы.

Новы праект Akana&Wise Bear, у якім бяруць удзел музыкі зь Беларусі, Украіны, Ізраілю і Расеі, напярэдадні сьвята прэзэнтаваў сваю дэбютную кампазыцыю «To To To».

Прэм’еру кліпу да 25 сакавіка пасьпелі прадставіць і добра вядомыя беларускім слухачам Naviband. Іх трэк называецца «Вольныя сны».

Гурт Naka запісаў відэа на песьню «Страна N». Словы — расейскага паэта пачатку ХХ ст. Сяргея Ясеніна.

Дуэт Маргарыты Ляўчук і Андрэя Павука пад сьвята запісаў песьню «Ты — мой герой!»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не сумую па Акцябрскім». Як правінцыйны блогер зьехаў зь Беларусі і стварае хіты з опэрнай сьпявачкай

Лявон Вольскі запісаў першы за сем гадоў альбом, які мае назву «Трыбунал». У ім 10 песень «пра нашае жыцьцё ў гэты складаны, трывожны і натхняльны час», як апісаў альбом сам музыка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лявон Вольскі выпусьціў новы альбом «Трыбунал» да Дня Волі

Макс Лорэнс запісаў песьню «Крок», у якой ёсьць словы «Нам адчыняе шлях
Бел-чырвона-белы сьцяг»

Беларусы з розных гарадоў і краін засьпявалі «Ваяцкі марш»

Вакаліст гурту TELEPORT Яўген Цярэнцьеў зь сябрамі запісалі кавэр на песьню «Без бою» ўкраінскага гурту «Океан Ельзи»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гурт 5diez выпусьціў песьню, прысьвечаную беларускім пратэстам. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы хацелі б прадстаўляць свабодную краіну». Дуэт VAL, які меўся ехаць на «Эўравізію»