Як паведаміла агенцтву БелаПАН намесьніца АГП Антаніна Кавалёва, такое рашэньне вынес 25 сакавіка судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Дзьмітры Карсюк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць лідэра АГП Мікалая Казлова завялі крымінальную справу — за «разгалошваньне зьвестак» пра перасьлед Каардынацыйнай радыМікалая Казлова затрымалі 22 сакавіка ў Менску недалёка ад дому. На яго склалі пратакол за непадпарадкаваньне супрацоўнікам сілавых структур і адвезьлі ў ізалятар.
23 сакавіка справу дыстанцыйна пачаў разглядаць суд Цэнтральнага раёну. Палітык папрасіў адкласьці разбор праз высокі ціск і дрэннае самаадчуваньне. Паскардзіўся, што знаходзіцца ў аднамясцовай камэры, дзе адначасова ўтрымліваліся восем чалавек. Акрамя таго, на падлогу вылілі 20 літраў канцэнтраванага раствору хлёркі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніку АГП Мікалаю Казлову стала кепска падчас суду пасьля ночы на Акрэсьціна. Ён у шпіталі МУСПасяджэньне адклалі «да ўдакладненьня стану» абвінавачанага, яго адвезьлі ў шпіталь МУС. Адтуль Мікалая Казлова выпісалі на наступны дзень і зноў даставілі ў ІЧУ на Акрэсьціна.
Летась 30 сьнежня і сёлета 5 і 11 студзеня ў Сьледчым камітэце Мікалай Казлоў на допытах у якасьці сьведкі ў межах крымінальнай справы па факце стварэньня Каардынацыйнай рады тройчы адмаўляўся даваць падпіску пра невыдаваньне. На яго складалі адміністрацыйныя пратаколы, прызначалі арышты, выклікалі на размовы ў РАУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыню АГП Мікалая Казлова будуць судзіць за адмову даваць падпіску аб неразгалошваньні10 сакавіка ў дачыненьні да лідэра АГП распачалі справу на падставе ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэксу — выдаваньне зьвестак дазнаньня, папярэдняга сьледзтва ці закрытага судовага пасяджэньня.