Літва, Латвія і Эстонія «падрыхтавалі новы пакет нацыянальных санкцый у дачыненьні да беларускага рэжыму», перадае БелаПАН.
Пра новы пакет было заяўлена 25 сакавіка падчас сустрэчы прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы зь беларускім дэмакратычным лідэрам Сьвятланай Ціханоўскай, паведамляе прэсавая служба літоўскага прэзыдэнта.
Сьпіс з 118 прозьвішчаў будзе апублікаваны сёньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Члены Кангрэсу ЗША ў Дзень Волі: Мы салідарныя з усімі, хто выходзіць пад бел-чырвона-белым сьцягамНаўседа падкрэсьліў, што сустрэча 25 сакавіка, калі беларусы адзначаюць Дзень Волі, зьяўляецца знакам салідарнасьці і падтрымкі беларускага народу. Ён выказаў надзею, што «хутка надыдзе дзень, калі народ Беларусі зможа афіцыйна адсьвяткаваць гэтую дату з законна выбранымі прадстаўнікамі свабоднага і дэмакратычнага ўраду».
Наўседа запэўніў, што Літва разам зь іншымі краінамі Эўразьвязу працягне працу дзеля вызваленьня палітычных зьняволеных, спыненьня рэпрэсій і правядзеньня дэмакратычных выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня Рады БНР Сурвіла: Вашая салідарнасьць, гераізм, любоў да свае Бацькаўшчыны перамогуць рэжым«Беларускі народ прачнуўся і хоча змагацца за свабоднае жыцьцё ў дэмакратычнай краіне, і мы рашуча падтрымліваем гэтую мэту», — сказаў Наўседа.
У сваю чаргу прэс-служба Ціханоўскай паведаміла, што на сустрэчы абмяркоўваўся ініцыятыва «Голас». Ціханоўская расказала, як працуе гэтая ініцыятыва і колькі беларусаў прагаласавала ў падтрымку мірнага вырашэньня крызісу празь перамовы пры міжнароднай мэдыяцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская: раней я не лічыла Дзень Волі важнай датай. Цяпер усё зьмяніласяНаўседа і Ціханоўская таксама абмеркавалі, як ЭЗ можа падтрымаць Беларусь. Паводле інфармацыі прэс-службы Ціханоўскай, на сёньняшнім пасяджэньні Эўрапейскай рады ў Брусэлі будзе паднятая тэма вырашэньня крызісу ў Беларусі.
«Беларусы хочуць сьвяткаваць Дзень Волі, а ў рэжыму — патрэба паказаць сваю сілу, запалохаць. Мы патрабуем ад рэжыму не прымяняць сілу да мірных дэманстрантаў і пратэстоўцаў», — сказала Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы адзначаюць Дзень Волі. Што адбываецца 25 сакавіка