Са свайго тэлеграм-каналу да беларусаў таксама зьвярнулася і Сьвятлана Ціханоўская. Яна прызналася, што раней, як і многія землякі, не лічыла дзень 25 сакавіка важнай датай. Але цяпер усё зьмянілася.
Яна адзначыла, што «ўжо сёньня беларусы ўпершыню святкуюць Дзень Волі як Новы год».
Ціханоўская падкрэсьліла, што Беларуская Народная Рэспубліка стала старонкай нашай гісторыі, дзякуючы якой праз гады Беларусь атрымала незалежнасьць, а не засталася шасьцю абласьцямі ў складзе іншай краіны.