Апазыцыя патрабавала адмяніць ваеннае становішча зь лістапада. Аднак улады кожны раз адмаўляліся гэта рабіць. На гэты раз праўладная фракцыя «Мой крок» падтрымала ініцыятыву дзьвюх апазыцыйных партый.
Раней крытыкі прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна заяўлялі, што адмова ад адмены ваеннага становішча пасьля завяршэньня баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху зьвязаная з жаданьнем кіраўніка ўраду ўтрымаць уладу. Падчас дзеяньня рэжыму былі забароненыя мітынгі, акрамя таго, нельга было запусьціць працэдуру адстаўкі ўраду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Армэніі дамовіліся пра датэрміновыя парлямэнцкія выбарыПраціўнікі вінавацяць Пашыньяна ў пройгрышы ваеннага канфлікту ў Карабаху. Па мірным дагаворы Баку вярнуў сабе значную частку тэрыторыі, занятай армянскімі войскамі ў пачатку 90-х гадоў. Прыхільнікі палітыка сьцьвярджаюць, што адказнасьць за паразу разам з прэм’ер-міністрам мусяць падзяліць вайскоўцы і былыя кіраўнікі краіны, якія не падрыхтавалі яе да баявых дзеяньняў.
У сакавіку Пашыньян пасьля масавых пратэстаў і патрабаваньняў вядомых армянскіх палітыкаў пагадзіўся правесьці ў краіне датэрміновыя выбары. Яны адбудуцца ў чэрвені.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Армэнія не Беларусь. Дыскусія аналітыкаў