Камітэт дзяржаўнага кантролю прыпыніў дзейнасьць 28 аптэк у Менску, Гомлі, Бабруйску і Жодзіне.
Прычынай закрыцьця стала павышэньне цэнаў на лекі болей, чым рэкамэндавалі ўлады.
З 1 студзеня ўлады ўвялі 10-працэнтны падатак на даданую вартасьць для лекаў. Раней гэтага падатку не было.
Пры гэтым міністэрствы гандлю і здароўя забаранілі аптэкам падымаць на гэтыя 10% цэны. Ім прапанавалі рабіць зьніжкі і зьмяншаць гандлёвыя надбаўкі, каб падаражаньне было ня большым за 5% цягам году — такую інфляцыю прагназуюць улады.
Некаторыя аптэкі праігнаравалі гэтыя рэкамэндацыі, адзначыў Дзяржкантроль.
Рэальная інфляцыя па выніках студзеня і лютага паскорылася да 8,7% у гадавым вымярэньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацбанк змагаецца з інфляцыяй: камэрцыйныя банкі атрымалі грашовай масы ў 15 разоў меней, чым прасілі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бульба — плюс 26%, рыба — плюс 16%. Цэны растуць, нягледзячы на забарону іх павышаць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад забараніў павышаць цэны на больш як 40 лекаў і 60 прадуктаў