У руках яны трымаюць афіцыйную сымболіку плякаты, сярод іх «Не – польскаму рэваншызму!», «Латушка, колькі каштуе гандаль краінай?». Людзі каля амбасады скандуюць: «Чамадан. Вакзал. Варшава». На пікеце заўважылі тэлеапэратараў. Ніхто не перашкаджае ягоным удзельнікам.
Такі ж пікет праходзіць і ля амбасады Літвы ў Менску. Яны крычаць: «Амбасадар, выходзь! Ганьба Літве!».
Учора былі аналягічныя пікеты ля амбасадаў ЗША і Ўкраіны.
Амбасадар Украіны Ігар Кізім выйшаў да ўдзельнікаў пікету і цягам паўгадзіны гутарыў зь імі. Пасьля пікету амбасадар паведаміў, што мітынг здымаў адзін з тэлеканалаў дзяржаўнай тэлевізіі. Акрамя таго, па інфармацыі незалежных СМІ, удзельнікі мітынгу пасьля завяршэньня мерапрыемства арганізаванай калёнай накіраваліся да будынку, дзе месьціцца гарадзкі камітэт БРСМ. Па словах Кізіма, гэтыя факты даюць падставы казаць, што мітынг быў ня спантаннай, а сплянаванай акцыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што сказаў амбасадар антыўкраінскім мітынгоўцам у МенскуАмбасада ЗША пасьля пікету адрэагавала ў Twitter на акцыю пад сваім будынкам:
«Улады дазволілі мірным дэманстрантам сабрацца і крытыкаваць ЗША каля нашай амбасады. Мы падтрымліваем права на сходы і мірнае выказваньне сваёй думкі. Напярэдадні Дня Волі мы заклікаем улады распаўсюдзіць гэтыя правы на ўсіх беларусаў – безь міліцэйскага гвалту і затрыманьняў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дайце такое права ўсім беларусам. Амбасада ЗША ў Беларусі адрэагавала на праўладны пікет ля яе будынкуАкцыі на Дзень Волі не дазволілі ні ў адным горадзе Беларусі, у Менску і Магілёве акцыі забаранілі.