️У Горадні затрымалі старшыню Саюзу палякаў Анжаліку Борыс. Як псаваліся адносіны паміж Польшчай і Беларусьсю

Анжаліка Борыс, старшыня Саюзу палякаў Беларусі, 2019

Зараз яе вязуць у Ленінскі РАУС, паведамляе Белсат.

УВД Горадзенскага аблвыканкаму заявіла выданьню Onliner, што супраць Анжалікі Борыс пачатая «адміністрацыйная справа». Нібыта некалькі дзён таму яна зьдзейсьніла «пэўныя дзеяньні», якія падпадаюць пад «парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

Апошнім часам у афіцыйнага Менску надзвычай сапсаваліся стасункі і з Польшчай, і з польскай меншасьцю ў Беларусі.

Што адбывалася:

  • У сакавіку ў Беларусі зьвярнулі ўвагу, што яшчэ 28 лютага ў польскай сацыяльнай школе скаўтаў імя Рамуальда Траўгута прайшла імпрэза з нагоды дня памяці «выклятых жаўнераў». Яе наведаў консул Польшчы ў Берасьці Ежы Цімафеюк
  • Беларусь выслала консула
  • У адказ пэрсонай нон грата быў абвешчаны дыплямат з амбасады Беларусі ў Варшаве.
  • Тады Беларусь выслала кіраўніка і консула Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні
  • Варшава ў адказ выслала яшчэ двух беларускіх консулаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каму выгадны канфлікт паміж Менскам і Варшавай вакол памяці польскіх жаўнераў
  • Сілавікі ў Беларусі пачалі правяраць польскія адукацыйныя цэнтры ў Горадні, Баранавічах, Ваўкавыску
  • Пракуратура Берасьця падала пазоў аб ліквідацыі ТАА «Польская школа». Падставай — «грубае парушэньне заканадаўства, якое пацягнула за сабой прычыненьне шкоды дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам»
  • 10 сакавіка за «зьдзяйсьненьне групай асобаў наўмысных дзеяньняў дзеля рэабілітацыі нацызму» пракуратура завяла крымінальную справу
  • У яе межах затрымалі дырэктарку «Польскай школы» Ганну Панішаву. Яна праходзіць як падазраваная і застаецца пад вартай.
  • Беларусь накіравала Польшчы запыт на экстрадыцыю стваральнікаў тэлеграм-каналу NEXTA, які занесла ў лік экстрэмісцкіх.
  • ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія ўлады ініцыявалі ліквідацыю «Польскай школы» ў Берасьці