Пра гэта паведамляе выданьне France Bleu.
Расьсьледаваньне пачалося пасьля таго, як у пачатку лютага ў былога першага намесьніка мэра гораду Алена Фантанэля скралі электрычны ровар недалёка ад будынка францускага прадстаўніцтва Рады Эўропы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна пачала крымінальную справу супраць 23 расейскіх артыстаўПразь некалькі дзён Фантанэль выявіў сваю зьніклую маёмасьць на сайце абвестак Leboncoin, дзе ровар прадаваўся за паўцаны. Чыноўнік паведаміў пра гэта ў паліцыю, і супрацоўнікі праваахоўных органаў прызначылі сустрэчу з прадаўцом.
Сустрэча адбылася перад уваходам у консульства Расеі. Паліцыянты затрымалі 40-гадовага мужчыну, які аказаўся кіроўцам расейскага дыплямата. З дапамогай сайту абвестак ён перапрадаў больш за 300 скрадзеных ровараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баўгарыя выслала двух расейскіх дыпляматаў праз падазрэньні ў шпіянажыПадазраванага зьмясьцілі пад варту, але неўзабаве адпусьцілі, бо ён меў дыпляматычны імунітэт. Калі яго захацелі выклікаць на допыт, у амбасадзе адказалі, што ён вярнуўся ў Расею з прычыны праблемаў са здароўем.
Консульства Расеі адказала журналістам, што ня будзе камэнтаваць гэты выпадак, каб не выдаваць асабістых зьвестак пра падазраванага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Брутальная рэальнасьць рэжыму, які падтрымліваецца Крамлём». CNN апублікавала расьсьледаваньне аб гвалце і беззаконьні ў Беларусі