Сьледчы камітэт адправіў у Генэральную пракуратуру дакумэнты для экстрадыцыі блогера Антона Матолькі, перадае БелТА са спасылкай на начальніка ўпраўленьня Сьледчага камітэту Менску Сяргея Паско.
Антон Матолька вядзе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», у якога больш за 138 тысяч падпісчыкаў. У ліпені 2020 году ён зьехаў за мяжу.
Раней Антон Матолька ўжо заявіў, што гатовы адказаць за ўсе свае дзеяньні перад судом. «Але гэта будзе аб’ектыўны і незалежны суд у Новай Беларусі, а ня тая ганьба, якая цяпер называе сябе „судом“», — напісаў ён.
Пад вартай «значная колькасьць анархістаў»
Паско таксама сказаў, што вядуцца крымінальныя справы супраць «значнай колькасьці анархістаў», якіх трымаюць пад вартай. Ён заявіў, што анархісты ўдзельнічалі ў масавых беспарадках у складзе міжнароднай злачыннай арганізацыі — з удзелам анархісцкіх рухаў з Украіны і Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Узорная гаспадыня», магістарка сацыялёгіі, «сапраўдная каталічка». Хто такая шматдзетная маці Вольга Залатар, якую арыштаваў ГУБАЗіК10% пачатых спраў — за пратэсты
- За акцыі пратэсту ў Менску завялі 935 крымінальных спраў, перадае словы Паско БелТА.
- У суд перадалі справы супраць 221 абвінавачанага.
- У студзені–лютым 10% новых спраў былі за масавыя беспарадкі.
З тых, каму дапамаглі фонды салідарнасьці, спагоняць штрафы яшчэ раз
«Выяўляецца значная колькасьць фактаў, калі штрафы за адміністрацыйныя правапарушэньні аплачваліся грашыма, уцягнутымі ў злачынны абарот. Такім грашам даецца пэўны працэсуальны статус, і зь вінаватых уадміністрацыйных справах будуць паўторна спагнаныя штрафы», — заявіў Сяргей Паско.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень 2020 – сакавік 2021. Мы сьведкі. „Яны разглядалі маю рану і захапляліся тым, як куля разарвала тканкі“. АБНАЎЛЯЕЦЦА