У Ваўкавыску затрымалі людзей, якія прыйшлі на моўныя курсы «Мова нанова», дзе сёньня меўся адбыцца канцэрт Ігара Варашкевіча, лідэра гурту «Крама». Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку музычны крытык Сяргей Будкін. Паводле яго, затрыманыя каля 40 чалавек
Грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка паведаміў, што Варашкевіч якраз выйшаў прагуляцца перад канцэртам і цяпер ён на волі. Пазьней гэта ж пацьвердзіў і Сяргей Будкін. Паводле яго, Варашкевіч і ягоны гітарыст Андрэй Краўцэвіч выйшлі паесьці перад канцэртам.
Як піша Глеб Лабадзенка, па стане на 20.35 менскага часу адпусьцілі ўсіх 35 затрыманых, якіх прывезьлі ў міліцэйскі пастарунак. У мужчын узялі адбіткі пальцаў, і ўсіх папярэдзілі пра адказнасьць за незаконныя масавыя мерапрыемствы. Паводле Лабадзенкі, у міліцыю былі тэрмінова прадстаўленыя ўсе неабходныя дакумэнты, якія сьведчаць пра законнасьць і легальнасьць курсаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 22 сакавіка: па два з паловай гады калёніі за ўдары па шчытах АМАПу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да чаго прывядзе вайна Лукашэнкі са сьцягам