Журналіста Дзяніса Івашына 12 сакавіка затрымалі супрацоўнікі КДБ. Блізкія мяркуюць, што перасьлед зьвязаны зь ягоным расьсьледаваньнем пра службу былых украінскіх беркутаўцаў у Беларусі. Сваякі і калегі Дзяніса Івашына расказалі, што думаюць пра абвінавачаньне.
- 22 сакавіка Дзянісу Івашыну з Горадні выставілі абвінавачаньне паводле 365 артыкула КК «Умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка органаў ўнутраных спраў».
- Перад гэтым журналіст зрабіў расьсьледаваньне пра былых украінскіх беркутаўцаў, якія служаць у беларускім АМАПе.
- Івашын адмовіўся ад супрацы са сьледзтвам і не прызнае сябе вінаватым. Цяпер ён у СІЗА горадзенскай турмы.