Як паведамляе ITC.ua, скрыншоты вынікаў тэстаў апублікавалі карыстальнікі пад нікамі BQBrad і DontStayInOnePlace у Reddit — пікавая хуткасьць загрузкі складала 400 Мбіт / с. Новы рэкорд быў зафіксаваны ў Канадзе.
Праект Starlink, які ўсё яшчэ знаходзіцца ў стадыі бэта-тэсту, ужо прапаноўвае высокія хуткасьці і меншыя затрымкі з прычыны таго, што спадарожнікі кампаніі Ілана Маска SpaceX працуюць на істотна ніжэйшых вышынях на нізкай калязямной арбіце і аснашчаныя перадавымі тэхналёгіямі.
У SpaceX ужо ёсьць каля 1325 спадарожнікаў Starlink, зь якіх больш за 1200 штук — эксплюатацыйныя мадэлі вэрсіі 1.0.
23 сакавіка SpaceX плянуе адправіць на арбіту чарговую партыю з 60 спадарожнікаў у рамках місіі Starlink 22 v1.0.
Шэраг сусьветных інавацыйных гігантаў (Samsung, Amazon, Boeing і г.д.) разглядаюць магчымасьць глябальнага пакрыцьця Зямлі спадарожнікавым інтэрнэтам. Аднак пакуль найбольшага прагрэсу дасягнуў менавіта праект Starlink кампаніі SpaceX Ілана Маска.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Twitter мае намер запусьціць аналяг Clubhouse да красавікаКампанія выводзіць на зямную арбіту міні-спадарожнікі, якія ў выніку павінны пакрыць інтэрнэтам усю тэрыторыю плянэты. SpaceX плянуе на першай фазе вывесьці на арбіту 12 тысяч такіх міні-спадарожнікаў. Пасьля іх колькасьць хочуць павялічыць да 42 тысяч.
Выдаткі на праект кампанія ацэньвае ў 10 мільярдаў даляраў.