Аляксандр Лукашэнка сёньня ўзяў удзел у мітынгу-рэквіеме «Лампада памяці», прымеркаваным да 78-й гадавіны зьнішчэньня нацыстамі вёскі Хатынь, паведамляе БЕЛТА.
Ён зьвярнуўся да тых, хто «сьвядома спрабуе адрадзіць сымбалі нацызму», заявіў, што пад бел-чырвона-белым сьцягам праводзіўся генацыд беларускага народу і нагадаў пра шматлікія нацысцкія канцлягеры ў Беларусі.
Дадаў таксама, што «сіла беларускага народу – у гістарычнай памяці». Што «мы ніколі не даруем жорсткасьці, бесчалавечнасьці і бясчынства ворага на нашай зямлі». Прасьлязіўся.
У Хатыні з удзелам прадстаўнікоў чатырох канфэсій правялі «Усебеларускую малітву аб міры». Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін нагадаў запавет пра любоў да бліжняга.
У 1995 годзе ў інтэрвію нямецкаму выданьню Handelsblatt Аляксандар Лукашэнка захапляўся нямецкім парадкам, які здолеў пабудаваць Гітлер.