У 1989 годзе драматурга Францішка Аляхновіча сымбалічна перапахавалі ў Вільні з былых Кальвінісцкіх могілак на могілкі Росы. На кенатафе — сымбалічнай магіле — быў пастаўленая часовая, зробленая з плястыку мадэль помніка аўтарства скульптара Эдуарда Падбярэскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Магілы вядомых беларусаў на віленскіх Росах, дзе пахаваюць КаліноўскагаФранцішак Аляхновіч — адзін з пачынальнікаў беларускага прафэсійнага тэатру, вязень ГУЛАГу, жахі якога першы ў гісторыі апісаў у сваёй аўтабіяграфічнай кнізе «У капцюрох ГПУ».
У часе нямецкай акупацыі быў рэдактарам газэты «Biełaruski hołas» (Вільня), забіты ў 1944 годзе, паводле розных вэрсіяў, савецкімі партызанамі, байцамі польскай Арміі Краёвай або немцамі. Быў пахаваны на Кальвінісцкіх могілках у Вільні, якія за савецкім часам былі зьліквідаваныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турэмная літаратура: што трэба для таго, каб пісаць за кратамі?У 2013 годзе Беларускі ПЭН-цэнтар супольна з Радыё Свабода заснаваў прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні.