На момант закрыцьця ў суполцы было 1749 падпісчыкаў. Аржанцаў у звароце да іх адзначае, што да далейшага абнаўленьня старонкі ня мае ніякага дачыненьня, бо да яе займелі доступ староньнія асобы. Ён кажа, што ў дзень ператрусу зьніклі фатаздымкі з альбомаў і некаторыя допісы.
Пасьля ператрусу журналіста пакінулі на волі. Аржанцаў кажа, што ператрус трываў паўтары гадзіны, а праводзіўся ў рамках крымінальнай справы, у якой расьсьледуецца дзейнасьць мясцовых сацыяльных сетак. Асаблівую ўвагу апэратыўнікі надавалі яго працоўнаму кабінэту. Хацелі забраць з архіву некаторыя выданьні, але перадумалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Аржанцаў ― ратавальнік беларускіх кнігУ мясцовым аддзеле Сьледчага камітэту супрацоўнікі, якія праводзілі ператрус, пісьмова папярэдзілі журналіста аб крымінальнай адказнасьці за экстрэмісцкую дзейнасьць.
Сяргею Аржанцаву 49 гадоў. Паводле адукацыі ён бібліятэкар. Зь незалежнымі выданьнямі пачаў супрацоўнічаць у 2000 годзе. У 2003-м стаў сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў.