Гэта будзе 9 месяцаў з дня затрыманьня.
Каардынатарка валянтэрскай службы праваабарончага цэнтру «Вясна» Марфа Рабкова ўжо больш за 6 месяцаў утрымліваецца ў СІЗА № 1 на Валадарскага. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна» ў сваім Тэлеграм-канале.
Спачатку ёй выставілі абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 293 крымінальнага кодэксу (Навучаньне або іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках ці фінансаваньне такой дзейнасьці).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцу Рабкову абвінавацілі ў распальваньні варожасьці і ўдзеле ў злачыннай арганізацыіУ лютым, калі заканчваўся тэрмін утрыманьня пад вартай, ёй выставілі абвінавачаньні яшчэ па двух артыкулах. Цяпер ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.