Журналісту-дасьледчыку Дзянісу Івашыну з Горадні выставілі абвінавачаньне паводле 365 артыкула КК «Умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка органаў ўнутраных спраў»
Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга Івашына ў сваім Фэйсбуку.
Дзяніса Івашына КДБ затрымаў 12 сакавіка ў Горадні. Перад гэтым журналіст зрабіў расьсьледаваньне пра былых украінскіх беркутаўцаў, якія служаць у беларускім АМАПе. Цяпер ён у СІЗА горадзенскай турмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён змагаўся за праўду». Чым вядомы Дзяніс Івашын, якога затрымаў КДБ, і пры чым тут Украіна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна ўвяла санкцыі супраць былых міліцыянтаў, якія ўцяклі ў Расею. Пра «ўцекачоў» у Беларусь не згадалі