Паводле дадзеных каналу, спэцапэрацыю правяло контравыведнае дзяржаўнае агенцтва «Нацыянальная бясьпека».
Адзін з падазраваных мог быць затрыманы на аўтадарозе з Сафіі ў Плоўдзіў, перадае са спасылкай на крыніцы канал bTV. Паводле дадзеных тэлеканалу, для гэтага на выезьдзе з найбуйнейшага гораду краіны была арганізавана пагалоўная праверка дакумэнтаў. Паліцыя гэтай інфармацыі не камэнтуе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Сэрбіі — скандал вакол меркаванага расейскага шпіёнаКанал «Нова телевизия» ўдакладняе, што затрыманьне на выезьдзе са сталіцы стала неабходным, таму што падазраваны спрабаваў уцячы. Паводле крыніц рэдакцыі, усе затрыманыя — баўгарскія чыноўнікі, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі.
Афіцыйна затрыманьні не пацьвярджаліся і ня камэнтаваліся. З кастрычніка 2019 году ўлады Баўгарыі выслалі шэсьць расейскіх дыпляматаў праз падазрэньне ў шпіянажы, яшчэ аднаго не ўпусьцілі ў краіну. Некалькі разоў разам зь імі затрымліваліся, а затым арыштоўваліся мясцовыя грамадзяне.