Пратакол паводле арт. 24.23 КаАП на жыхара мікрараёну Новая Баравая пад Менскам склалі яшчэ 13 сакавіка. Яго абвінавацілі ў пікетаваньні з 3.16 па 3.17 ночы з мэтай выказваньня сваіх палітычных поглядаў у двары дому, спасылаецца на пратакол «Вясна».
Тады Аляксандар Глушко вывесіў сьцяг на флягшток, патлумачыўшы гэта «дрэнным настроем з прычыны навінаў». У яго дома правялі ператрус, забралі вуду, боты, куртку, сьцяг і маску.
18 сакавіка ў судзе Менскага раёну ягоную справу разглядаў судзьдзя Віктар Шаўцоў.
У якасьці доказу віны была прадстаўлена фатаграфія з момантам «пікетаваньня».
Цягам некалькіх хвілін было прынятае рашэньне, што Аляксандар Глушко вінаваты ў правядзеньні «несанкцыянаванага мерапрыемства».
Яго пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту.