Пуцін заявіў, што пры калянізацыі сучаснай тэрыторыі ЗША чыніўся «генацыд мясцовага насельніцтва», і сказаў пра «бессэнсоўнасьць» атамнага ўдару ЗША па японскіх гарадах у канцы Другой сусьветнай вайны. Трансьляцыю вёў канал «Россия-24».
«Што тычыцца заявы майго амэрыканскага калегі, мы сапраўды, як ён сказаў, асабіста знаёмыя. Што б я яму адказаў? Я б сказаў яму: будзьце здаровыя! Я жадаю яму здароўя», — сказаў Пуцін падчас тэлемосту з прадстаўнікамі грамадзкасьці анэксаванага Крыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадара Расеі ў ЗША адклікалі ў Маскву пасьля інтэрвію БайдэнаУ сувязі з заявамі Байдэна Пуцін таксама адзначыў, што кожны бачыць іншага чалавека так, як ацэньвае сябе. «У дзяцінстве ў двары, калі спрачаліся адзін з адным, мы казалі так: «Кто как обзывается, тот так и называется». І гэта не выпадкова, гэта ня проста дзіцячая прымаўка і жарт», — заявіў Пуцін.
У гэтым кантэксьце ён прыгадаў калянізацыю ЗША, атамныя бамбаваньні Японіі і сацыяльныя праблемы ЗША, якія выявіліся ў руху Black Lives Matter.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн станоўча адказаў на пытаньне, ці лічыць ён Пуціна «забойцам»Паводле Пуціна, у расейцаў і амэрыканцаў «розны генэтычны і культурна-маральны код». Але ЗША «давядзецца лічыцца» з абаронай Расеяй сваіх інтарэсаў, «нягледзячы на санкцыі і абразы», заявіў Пуцін.
Раней у чацьвер прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў назваў выказваньні Байдэна «вельмі дрэннымі», заявіўшы, што раней падобных прэцэдэнтаў «не было ў гісторыі». Расея напярэдадні выклікала свайго амбасадара ў ЗША ў Маскву для кансультацый — гэты дыпляматычны крок звычайна азначае выказваньне крайняга палітычнага незадавальненьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША пашырылі санкцыі супраць Расеі ў сувязі з атручваньнем Скрыпалёў і Навальнага