Літва і Ўкраіна дамовіліся аб каардынацыі і сынхранізацыі дзеяньняў у сфэры энэргетычнай бясьпекі, у тым ліку і датычна Беларускай атамнай электрастанцыі.
«Як Літва, гэтак і Ўкраіна спрабуюць дасягнуць энэргетычнай незалежнасьці. Аднак мы не кантралюем патокаў электраэнэргіі з Расеі, мы дамовіліся скаардынаваць дзеяньні нашай палітыкі і сынхранізаваць, асабліва што датычыць небясьпечнай Беларускай атамнай электрастанцыі», — сказаў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа ў Кіеве ў сваёй заяве для сродкаў масавай інфармацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна мае намер цалкам адвязаць нацыянальную энэргасыстэму ад Беларусі і РасеіЛідэр Літвы таксама паведаміў, што падтрымлівае «палітыку Ўкраіны не купляць электраэнэргію зь небясьпечнай электрастанцыі». «І гэтая наша салідарнасьць далучаецца да зьмяншэньня пагроз энэргетычнай бясьпецы», — дадаў Гітанас Наўседа.
Прэзыдэнт Літвы знаходзіцца з афіцыйным візытам ва Ўкраіне 18–19 сакавіка. Плянуецца, што 19 сакавіка ён выступіць у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы прэм’ер Украіны Яцанюк заклікаў новага кіраўніка ўраду Шмыгаля спыніць куплю беларускай электраэнэргііСёньня ў прысутнасьці прэзыдэнтаў Літвы і Ўкраіны выканаўца абавязкаў міністра энэргетыкі Юры Вітрэнка падпісаў тэхнічнае пагадненьне пра ўклад Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны ў дзейнасьць цэнтру перадавога досьведу NATO ў пытаньнях энэргетычнай бясьпекі. Апроч таго, міністэрствы энэргетыкі Літвы і Ўкраіны падпісалі супольную дэклярацыю аб намерах пра стварэньне працоўнай групы для ўзмоцненай стратэгічнай супрацы ў сфэры энэргетыкі.