Паводле Міністэрства здароўя Беларусі, за апошнія суткі ў краіне зарэгістраваныя новыя 1 254 пацыенты з COVID-19, ад выкліканых каранавірусам ускладненьняў памерлі 9 чалавек.
Пры гэтым з мэдустановаў выпісалі 1 319 раней шпіталізаваных з пацьверджаным дыягназам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навукоўцы здагадаліся, адкуль бяруцца новыя варыянты каранавірусуЗгодна са статыстыкай ведамства, ад пачатку пандэміі ў краіне зарэгістраваныя 306 524 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь час распаўсюду інфэкцыі ачунялі 297 502 пацыентаў, памерлі 2 130.
За мінулыя суткі зроблена звыш 20 тысяч тэстаў, агулам — 5 млн 159 тысяч.