Пандэмія COVID-19 узмацніла дыскрымінацыю паводле ўзросту — праблему, якая ўжо была шырока распаўсюджаная ва ўсім сьвеце, заявіла Арганізацыя Аб’яднаных Нацый 18 сакавіка.
У сумеснай справаздачы чатыры ўстановы ААН заявілі, што дыскрымінацыя, зьвязаная з узростам (эйджызм), тычыцца ня толькі пажылых людзей.
«Эйджызм шырока распаўсюджаны ва ўстановах, законах і палітыцы ва ўсім сьвеце. Ён шкодзіць здароўю і годнасьці людзей, а таксама эканоміцы і грамадзтву», — заявіў генэральны сакратар ААН Антонію Ґутэрыш.
Паводле яго, стэрэатыпы, прадузятасьць і дыскрымінацыя па ўзросьце толькі ўзмацніліся з прычыны пандэміі COVID-19, якая нанесла значны ўдар па людзях старога ўзросту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці дыскрымінуюць старых падчас пандэмііАсабліва на працоўных месцах як маладыя, так і пажылыя людзі могуць апынуцца ў менш выгодным становішчы ў сілу свайго ўзросту, дадаў Ґутэрыш. Паводле дадзеных ААН, гэтая праблема, што таксама праяўляецца ў сфэрах аховы здароўя і сацыяльнай дапамогі, СМІ і ў прававых сыстэмах, мае наступствы, якія далёка ідуць.
«Старых часта ўспрымаюць як пагалоўна слабых і ўразьлівых, тады як маладых людзей малююць як няўразьлівых ці як безадказных», — заявілі аўтары справаздачы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не бяруць на працу 20-гадовых, ня хочуць наймаць пасьля сарака. Асаблівасьці эйджызму ў Беларусі«Нам давядзецца змагацца з эйджызмам падчас і пасьля гэтага крызісу, калі мы хочам ўсюды забясьпечыць здароўе, дабрабыт і годнасьць людзей», — гаворыцца ў справаздачы.
Даклад падрыхтаваны Сусьветнай арганізацыяй здароўя (САЗ), Упраўленьнем правоў чалавека ААН, Дэпартамэнтам эканамічных і сацыяльных пытаньняў ААН і Фондам народанасельніцтва ААН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кожны вырашае сам, наколькі ён стары