Пра гэта паведаміла ягоная 18-гадовая дачка. Яна была ў кватэры адна, бацькі яшчэ не вярнуліся з працы.
Як паведаміў пасьля 17-й гадзіны БАЖ, «агляд» у кватэры Алеся Дзянісава скончыўся. Забралі 2 ноўтбукі, 4 мабільныя тэлефоны, розныя налепкі.
Паўналетнюю дачку Дзянісава Дар'ю забралі родныя. Яна была адна ў кватэры, калі праходзіў агляд.
Дарʼя расказала, што міліцыянты ў яе цікавіліся, ці ведае яна гродзенскіх журналістаў Аляксея Кайрыса, Андрэя Мялешку. Сам Алесь Дзянісаў цяпер ня ў Гродне.
Агляд праходзіў у межах той жа праверкі, што і ў Яна Романа, у якога сёньня таксама адбыўся ператрус. У яго забралі ноўтбук і тэлефон. Як расказаў ягоны сын Аляксандар, супрацоўнікі сказалі, што Ян Роман нібыта плаціў за кагосьці штраф.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У кватэры і на лецішчы вакаліста гурту Amaroka ладзілі ператрусы, шукалі выбухоўку17 сакавіка сілавікі таксама правялі ператрус дома і на лецішчы ў музыкі калектыву «Амарока» Зьмітра Афанасенкі, а сьпевака Аляксандра Памідорава выклікалі ў Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рашучы, рыхтуецца да суду». Горадзенскі рок-музыка працягвае галадаць на сухую 13-ы дзеньТым часам у Горадні амаль два тыдні ў ізалятары трымае галадоўку пратэсту яшчэ адзін папулярны рок-музыка Ігар Банцэр. Заўтра, 18 сакавіка, над ім працягнецца суд.