Паводле дадзеных арганізацыі, у той самы пэрыяд у выніку канфліктаў перамясьціліся каля 2,3 мільёна чалавек.
Хоць дадзеныя ахопліваюць толькі 6 месяцаў, ад верасьня 2020 году да лютага 2021 году, яны адлюстроўваюць паскарэньне глябальнай тэндэнцыі перамяшчэньня, зьвязанага з кліматам, сказала Гэлен Брант, каардынатарка ў пытаньнях міграцыі і перамяшчэньня ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне (IFRC), паведамляе Reuters.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Павел Церашковіч: глябальныя катастрофы да Беларусі бліжэй, чым мы думаемПаводле Грант, сытуацыя пагаршаецца, бо зьмены клімату ўзмацняюцца такімі фактарамі, як беднасьць, канфлікты і палітычная нестабільнасьць. «Складанае ўзьдзеяньне робіць аднаўленьне больш працяглым і цяжкім: людзі ледзь пасьпяваюць асвойтацца, і іх спасьцігае чарговая катастрофа», — дадала яна.
Згодна са справаздачай IFRC, за апошнія шэсьць месяцаў 60% унутрана перамешчаных асобаў жылі ў Азіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму беларускія буслы аднойчы могуць не вярнуцца з АфрыкіСтатыстыка Цэнтру маніторынгу ўнутраных перамяшчэньняў (IDMC) паказвае, што ў сярэднім штогод перасяляюцца 22,7 мільёна чалавек. Лічба ўключае перамяшчэньні, выкліканыя геафізычнымі зьявамі, такімі як землятрусы і вывяржэньні вульканаў, але пераважная большасьць перасяленьняў выкліканая зьявамі надвор’я.
У сьвеце ў 2018 годзе было перамешчана 17,2 мільёна чалавек, у 2019 годзе гэты паказьнік ужо складаў 24,9 мільёна. У Цэнтры маніторынгу ўнутраных перамяшчэньняў пакуль няма дадзеных за ўвесь 2020 год, але ў першай яго палове амаль 10 мільёнаў чалавек зьмянілі жытло з прычыны стыхійных бедзтваў.
Паводле ацэнак Інстытуту эканомікі і міру, да 2050 году больш за 1 мільярд чалавек сутыкнецца з вымушанай міграцыяй праз канфлікты і экалягічныя фактары.