Ад пачатку 2020 году МУС Беларусі зафіксавала звыш паўтары сотні фактаў накладаньня дроту на рэйкі і выявіла 29 падазраваных у гэтым.
Як паведамілі ў сілавым ведамстве, летась па ўсёй Беларусі выяўлена каля 160 спробаў блякаваньня чыгуначных рэек. Некаторыя затрыманыя раскайваюцца, што рабілі гэта ў тым ліку пад уплывам «дэструктыўных рэсурсаў».
«На 41-гадовага жыхара Віцебску выйшаў абласны крымінальны вышук. Мужчына працаваў таксістам, выкарыстоўваючы працоўнае аўто для зьдзяйсьненьня злачынства: прыяжджаў да чыгункі і замыкаў рэйкі, накладаючы на іх дрот», — адзначаюць у міністэрстве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці затрымалі 9 «партызан». Што пра іх вядома праваабаронцам?Віцябляніна прызналі падазраваным у крымінальных справах за наўмыснае прывядзеньне ў непрыдатнасьць транспартнага сродку або шляхоў зносін.