Яна стала 38-м работнікам прадпрыемства, які пайшоў у страйк.
З 15 сакавіка да Агульнанацыянальнага страйку далучылася інжынэр-хімік горадзенскага прадпрыемства «Азот» Натальля Шавейка. Стаж яе працы на прадпрыемстве — 20 гадоў.
«Я вельмі спадзяюся на тое, што хлусьня, баязьлівасьць, лісьлівасьць назаўжды пакінуць нашу Беларусь, а на зьмену ім прыйдуць сьмеласьць, актыўнасьць, згуртаванасьць», — напісала Шавейка ў заяве аб далучэньні да страйку.
Паводле інфармацыі, якую мае Свабода, да 15 сакавіка ў страйку на «Азоце» былі 37 чалавек. На наваполацкім «Нафтане» — 36 чалавек, 140 страйкоўцаў на «Беларуськаліі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікам не купілі 2689 дубінак. Страйкам «Нафтану» падлічыў эфэкт ад страйку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца на «Гродна Азоце» пасьля зьмены кіраўніка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каманда Латушкі параўнала заробкі рабочых і кіраўніцтва на «Гродно Азот», БМЗ, БелАЗе і «Гомсельмашы» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік страйкаму МТЗ Дылеўскі заклікаў рабочых не выходзіць на працу з 25 сакавіка