Дакладна вядома пра затрыманьне 10 жанчын і 7 мужчын за 13-14 сакавіка. У суботу групавыя затрыманьні адбыліся на вуліцы Мірашнічэнкі і ля будынку адміністрацыі Цэнтральнага раёну ў Менску, а ў нядзелю — ля Музэю валуноў у сталічным мікрараёне Уручча на сьвяткаваньні Масьленіцы, паведамляе «Вясна».
Затрыманыя ва Ўруччы:
- Аляхновіч Натальля
- Ёда Ўладзіслаў
- Кавалёва Ганна
- Сарока Зьміцер
- Сачыўка Зьміцер
- Хіневіч Сьвятлана
У суботу затрымалі мастачку Лізавету Ганчарову, вядомую ілюстрацыямі ў нацыянальным стылі, і яе бацьку. Затрымалі й магілёўскага актывіста «Таварыства беларускай мовы» Сяргея Дымкова — паводле папярэдняй інфармацыі, за бел-чырвона-белы сьцяг на бальконе. У яго кватэры правялі ператрус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі дзясятак чалавек. Сярод іх мастачка Лізавета ГанчароваВядомага фатографа зь мястэчка Крэва Сяргея Гапона выклікалі ў міліцыю для дачы «пісьмовых тлумачэньняў» паводле артыкулу 24.23.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гісторыя пратэставай сям'і: бацька адседзеў 65 сутак, на маці штраф $1500, дачка спрабавала суіцыд ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Дзяніса Івашына зьмясьцілі ў турму № 1 Горадні, артыкул — крымінальны