У гэту статыстыку не ўваходзяць тыя, хто самастойна шукае працу, таму фактычнае беспрацоўе ў Беларусі прыкметна вышэй, чым афіцыйнае.
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 сакавіка склаў 0,2% ад эканамічна актыўнага насельніцтва Беларусі і ў параўнаньні з 1 сакавіка 2020 году не зьмяніўся. Пры гэтым: у Берасьцейскай, Віцебскай, Горадзенскай і Магілёўскай абласьцях ён складае 0,3%, у Менскай і Гомельскай абласьцях — 0,2%, у Менску — 0,1%.
Колькасьць беспрацоўных на 1 сакавіка ў
- Берасьцейскай вобласьці — 1,5 тысяч беспрацоўных,
- Віцебскай — 1,3 тысяч,
- Магілёўскай — 1,3 тысяч,
- Горадзенскай — 1,2 тысяч,
- Гомельскай — 1,1 тысяч,
- Менскай — 1,1 тысяч,
- у Менску — 0,8 тысяч.
У чацьвёртым квартале 2020 году ўзровень фактычнага беспрацоўя ў Беларусі склаў 4,1% ад колькасьці працоўнай сілы — гэта каля 210 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта будучы злачынца». Лукашэнка запатрабаваў паставіць на ўлік і працаўладкаваць усіх «дармаедаў»Колькі вакансій прапануюць наймальнікі
Наймальнікі на 1 сакавіка заявілі аб наяўнасьці 72,1 тысячы працоўных месцаў, што на 13,6% менш, чым год таму (83,5 тысяч). Пры гэтым 61% ад агульнай колькасьці вакансій — рабочыя прафэсій (аднак да актуальнасьці інфармацыі, разьмешчанай у агульнарэспубліканскім банку вакансій, ёсьць нямала пытаньняў, бо ў ім нямала прапановаў, разьмешчаных у папярэднія гады, пачынаючы з 2016-га, і яны маглі ўжо страціць актуальнасьць).
«Пры гэтым у Менску на 1 беспрацоўнага прыпадае 20,3 вакансіі, у Менскай вобласьці — 13,2 вакансіі, Гродзенскай — 8,6 вакансій, Гомельскай — 8,5 вакансій, Брэсцкай — 5,6 вакансій, Магілёўскай — 5,5 вакансій, Віцебскай вобласьці — 4,9 вакансіі на 1 беспрацоўнага », — удакладняюць у Мінпрацы.
У ведамстве па-ранейшаму не паведамляюць, колькі складае сярэдняя дапамога па беспрацоўі. Максымальны памер дапамогі па беспрацоўі — 58 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Менску налічылі ў сталіцы 67 тысяч «дармаедаў»