Гэта вынікае з інфармацыі Белстату па выбарачным абсьледаваньні хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцьця ў 2020 годзе, якую прааналізаваў Tut.by.
Цяпер бюджэт пражытковага мінімуму складае амаль 263 рубля, а ў канцы 2020-га ён быў на ўзроўні 258 рублёў.
Сярэднедушавы рэсурс (даход) — агульны аб’ём даходаў, падзелены на колькасьць насельніцтва. Пры разьліку даходаў на душу насельніцтва ўлічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пэнсіянэры, непаўналетнія.
Па стане на 1 красавіка 2020 года, насельніцтва Беларусі складала 9 мільёнаў 397,8 тысячы чалавек. За рысай беднасьці, у 2020 годзе знаходзілася каля 451,1 тысячы чалавек.
У рэгіёнах ў працэнтных суадносінах больш за ўсё тых, хто апынуўся за рысай беднасьці, пражывае ў Берасьцейчскай вобласьці — 6,9% ад насельніцтва, а менш за ўсё — у Менску (0,9%). У Менску на 1 красавіка пражывала 2 мільёны 18,7 тысячы чалавек — за рысай беднасьці тут у мінулым годзе было каля 18,2 тысячы чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Раманчук: У 2021 годзе ў Беларусі створыцца сытуацыя, блізкая да дэфолту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дасьледаваньне: кожны пяты беларус жыве за мяжой беднасьці