З 14 па 27 сакавіка на Асіповіцкім палігоне праходзяць тактычныя вучэньні з асабістым складам 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады.
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, у іх возьмуць удзел каля 100 вайскоўцаў 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Ўзброеных сіл Расеі.
На манэўрах будуць вучыцца вядзеньню спэцыяльных дзеяньняў узмоцненым парашутна-дэсантным батальёнам.
Вучэньне праводзіцца ў адпаведнасьці з плянам супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Расеі на 2021 год, яно пройдзе ў тры этапы.
У 2020 годзе ў пэрыяд палітычнага крызісу ў Беларусі прайшло некалькі маштабных вайсковых вучэньняў з удзелам расейскіх узброеных сіл.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве заявілі пра ваенную пагрозу зь Беларусі ў сувязі зь беларуска-расейскімі вучэньнямі «Захад-2021» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першыя сёлетнія вайсковыя вучэньні Беларусі і Расеі пачнуцца 9 сакавіка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эстонская выведка: Беларусь ператварылася ў вайсковую акругу Расеі