У Менску на вуліцы Мірашнічэнкі міліцыя затрымала пецярых жанчын 25–40 гадоў. Яны нібыта раздавалі ўлёткі. Трое зь іх раней затрымліваліся за ўдзел у маршах.
Яшчэ пяць чалавек затрымалі насупраць будынку адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менска, які яны пікетавалі. Чацьвёра з Маскоўскага раёну сталіцы, пяты прыехаў на акцыю зь Дзяржынскага раёну, раней ён затрымліваўся за ўдзел у маршы.
Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал міліцыі Менску.
У Менску таксама затрымалі мастачку Лізавету Ганчараву. Паведамляецца, што яе затрымалі разам з бацькам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Дзяніса Івашына зьмясьцілі ў турму № 1 Горадні, артыкул — крымінальны