Вядомыя беларуская опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук і блогер Андрэй Павук — аўтар youtube-каналу «Рудабельская паказуха» — засьпяваюць хіты сатырычнага дуэту «Красная Зелень», а таксама «пяшчотныя кампазыцыі з анталёгіі беларускай музыкі». Таксама артысты адкажуць на пытаньні гледачоў у жывым этэры.
Беларускі фонд культурнай салідарнасьці паведаміў, што плянуе паказваць анлайн-канцэрты штосуботы ў адзін і той жа час.
Праект #АртыстыПерамогі ў межах Беларусі часова прыпыніўся ў мэтах бясьпекі пасьля таго, як 2 сакавіка ў менскі клюб, дзе здымалі наступную сэрыю канцэртаў з удзелам берасьцейскага гурта «Дай дарогу!», прыйшлі сілавікі.
Фэст "Артысты перамогі" ладзіцца ў гонар музыкаў, якія працягваюць праводзіць канцэрты, нягледзячы на перасьлед. Шэраг музыкаў адбылі суткі арышту за дваровыя канцэрты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыянты сарвалі здымкі гурту «Дай дарогу!» ў адным зь менскіх клюбаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мікалай Халезін стаў адным з кіраўнікоў Беларускага фонду культурнай салідарнасьці